Яна была ў капюшоне: У Мінску цягнік наехаў на 19-гадовую дзяўчыну

Ботинки погибшей девушки

Ботинки погибшей девушки / t.me/police_minsk

У Мінску цягнік наехаў на 19-гадовую дзяўчыну — яна загінула. Трагедыя адбылася каля 13:30 25 лістапада на перагоне непадалёк ад станцыі "Мінск-Усходні".

Мінчанка пераходзіла рэйкі ў неабсталяваным для гэтага месцы і не заўважыла цягнік. Машыніст ужыў экстранае тармажэнне, аднак наезду пазбегнуць не атрымалася.

Мінскі аддзел унутраных справаў на транспарце праводзіць па гэтым факце праверку. Выяўлена, што мінчанка была ў капюшоне, які абмяжоўваў ёй бачнасць.

Міліцыя паведамляе, што за год у Мінску адбылося восемь наездаў цягніка на людзей. Пяць з іх — са смяротным вынікам.

Она была в капюшоне: В Минске поезд насмерть сбил 19-летнюю девушку
Месца здарэння

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі