Яндэкс адказаў пра ўзнагароду таксоўцу, які звёз пратэстоўца "як у кіно"
Служба Яндэкс-таксі не ведае імя кіроўцы, які стаў героем, калі звёз пратэстоўца "як у кіно". Пра гэта кампанія паведаміла ў адказ на петыцыю, размешчаную на сайце change.org.
Аўтары петыцыі, пад якой падпісаліся 30 тысяч чалавек, прасілі ўзнагародзіць таксоўца.
Кампанія Яндэкс-таксі адказала:
"Дзякуй за перажыванні аб кіроўцу, мы думаем, што ён у курсе і вельмі крануты. Мы не ведаем, хто гэта быў — вызначыць нумар машыны па відэа немагчыма, а мяркуючы па паведамленнях у СМІ, кіроўца быў не на замове. Але мы будзем гатовыя дапамагчы яму, калі гэта спатрэбіцца”.
23 верасня журналісты Еўрарадыё сталі відавочцамі, як кіроўца Яндэкс-таксі на вуліцы Берута ў Мінску выратаваў пратэстоўца, які ўцякаў ад сілавікоў. Кіроўца прапанаваў хлопцу заскочыць у машыну і з'ехаў ад пераследнікаў, уцякаючы па сустрэчнай паласе і нават па тратуары.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.