Яндэкс распавёў, якімі тэмамі беларусы былі заклапочаныя ў ліпені

Яндэкс распавёў, якімі тэмамі беларусы былі заклапочаныя ў ліпені

Яндэкс агучыў, якімі тэмамі беларусы былі заклапочаныя ў ліпені (гаворка менавіта пра тэмы, якія раптам зацікавілі людзей, а не пра самыя папулярныя запыты). Паводле яго звестак, многіх (відавочна, і бацькоў, і дзяцей) цікавіла ўступная кампанія ў ВНУ. Топ-10 тэмаў, якія былі найбольш запатрабаваныя ў пошуку Яндэкса ў мінулым месяцы, наступны:

1. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

2. Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт

3. Чэстар Бенінгтан і гурт Linkin Park

4. Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт

5. Фестываль “Славянскі базар 2017”

6. Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт

7. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі

8. Гомельскі дзяржаўны медуніверсітэт

9. Віцебскі дзяржаўны медуніверсітэт

10. Уімблдонскі турнір 2017

Паводле прэс-службы "Яндэкса", у топ-3 прэм’ер фільмаў, якія жыхары Беларусі найчасцей шукалі ў ліпені, патрапілі 7-ы сезон “Гульні тронаў”, “Планета малпаў: Вайна” і “Чалавек-павук: Вяртанне дадому”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі