Японец, які "вырас у космасе на 9 см", заявіў, што памыліўся ў вымярэннях

Японец, які "вырас у космасе на 9 см", заявіў, што памыліўся ў вымярэннях

Японец Нарышыге Канаі заявіў, што вырас у космасе на 9 см. Ён баяўся, што не зможа змясціцца ў ракету для вяртання на Зямлю. Ён знаходзіцца на Міжнароднай касмічнай станцыі са снежня мінулага года. “Я вырас, як расліна, усяго за тры тыдні. Нічога падобнага са мной са школы не адбывалася. Я крыху хвалююся, што не змяшчуся ў “Саюз”, калі палячу назад”, напісаў Канаі ў Twitter. Яго хваляванні не беспадстаўныя — у расійскім касмічным караблі ёсць абмежаванні па вышыні, і занадта высокі касманаўт можа сутыкнуцца з праблемамі.

Аднак пазней японец напісаў, што памыліўся ў вымярэннях, ён вырас толькі на 2 см.

“Бі-Бі-Сі” адзначае, што звычайна касманаўты вырастаюць у космасе на 2-3 см. У бязважкасці ў чалавека пазванкі злёгку рассоўваюцца, паколькі на іх не цісне вага цела. Пасля вяртання на Зямлю рост касманаўтаў становіцца ранейшым.

Нарышыге Канаі ўпершыню паляцеў у космас. Раней ён быў ваенным медыкам у Марскіх сілах самаабароны Японіі.

Японец, які "вырас у космасе на 9 см", заявіў, што памыліўся ў вымярэннях
Фота: Twitter

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі