Японія дасць грант беларускім лякарням для закупкі новага абсталявання
Урад Японіі выдзяляе грант больш чым на 240 тысяч долараў для паставак медыцынскага абсталявання ў тры раённыя бальніцы Беларусі.
Як паведамляе прэс-служба японскай амбасады, грашовыя сродкі ў рамках праграмы "Грантавая дапамога для праектаў па бяспецы насельніцтва" будуць выдаткаваны цэнтральным раённым лякарням Кармы, Добруша і Нароўлі.
З пачатку рэалізацыі гэтай праграмы ў Беларусі ажыццёўлена дзевяць праектаў, падкрэсліваецца ў паведамленні прэс-службы. У рамках праграмы было закуплена сучаснае медыцынскае абсталяванне для лякарняў, якія знаходзяцца ў пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы Гомельскай і Магілёўскай абласцях, на агульную суму каля 680 тысяч долараў.
БелаПАН