Японскі навуковец: Да глабальнага пахаладання засталіся два гады

Такую заяву зрабіў спецыяліст Нацыянальнага агенцтва па марскіх даследаваннях Японіі Мататака Накамура.


Японскі навуковец прааналізаваў змены тэмпературы вады на паверхні Грэнландскага мора з 1957 года да цяперашняга часу. Па словах Накамуры, ваганні тэмпературы мора з'яўляюцца добрым індыкатарам змен, якія адбываюцца ў напрамках цёплых і халодных плыняў Атлантычнага акіяна ў сярэднім раз у 70 гадоў.


Навуковец параўнаў атрыманыя дадзеныя са зменамі сусветнага клімату і высвятліў, што чарговы цыкл пацяплення завяршаецца і да 2015 года зменіцца тэндэнцыяй на пахаладанне. Аднак Накамура папярэдзіў, што яго мадэль не ўлічвае ўплыў парніковага эфекту на глабальнае пацяпленне, інфармуе БЕЛТА.
 

Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі