Ярмошына: да 16:00 абраны 61 дэпутат, скаргі назіральнікаў неабгрунтаваныя
Лідзія Ярмошына / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё
Па звестках ЦВК, на 16:00 17 лістапада на выбарах у парламент Беларусі ва ўсіх абласцях яўка перавысіла 50%. Агульная лічба — 63,65% прагаласаваўшых. Пра гэта паведаміла на брыфінгу ў ЦВК старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт Еўрарадыё.
Па краіне абраны ўжо 61 дэпутат Палаты прадстаўнікоў новага склікання, у Мінску яўка складае 51,77%.
"Абстаноўка на выбарах спакойная. Скаргаў у ЦВК не паступала. Самая сур'ёзная скарга ад выбаршчыкаў — не прынеслі паведамленне на выбары. Ад назіральнікаў скаргі былі неабгрунтаваныя, складаных пытанняў не паступае", — праінфармавала Ярмошына.