Ярмошына: калі захварэе хаця б адзін супрацоўнік, ЦВК перастане існаваць

Ярмошына: калі захварэе хаця б адзін супрацоўнік, ЦВК перастане існаваць

Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына ў інтэрв'ю sputnik.by прызналася, што ходзіць у ахоўнай масцы толькі ў краму. Паводле яе слоў, у часы каранавіруса яе жыццё амаль не змянілася. Хіба што дадалася абавязковая дэзынфекцыя рук спецсродкамі.

"Як жыла, так і жыву ў самаізаляцыі ў поўным сэнсе гэтага слова, — кажа Ярмошына. — Я жыву ў пасёлку Дразды адна ў доме. Там няма патрэбы хадзіць у масцы...".

Старшыня ЦВК прызнаецца, што жыць стала сумнавата — адмененыя і культурныя мерапрыемствы, і пратакольныя. Яна гуляе і чытае мастацкую літаратуру.

"Пастаянна адчуваеш страх за сваіх супрацоўнікаў, — працягвае 67-гадовая Лідзія Ярмошына. — Нават намёк на нездароўе ўспрымаецца цяжка і трывожна. Нас працуе толькі 9 чалавек. Калі хоць адзін захварэе [COVID-19], ЦВК перастане існаваць, проста закрыецца на каранцін".

Зразумела, чаму трывожыцца Ярмошына — сёлета чакаецца прэзідэнцкая кампанія. Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак даў зразумець, што выбары пройдуць летам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі