Лукашэнка: у нас няма падставаў пераносіць прэзідэнцкія выбары

Лукашэнка: у нас няма падставаў пераносіць прэзідэнцкія выбары

Дата прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі будзе названая бліжэйшым часам. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас відэаперамоваў з малдаўскім калегам Ігарам Дадонам

"Я ведаю, што ў вас прэзідэнцкія выбары, але ў нас яшчэ раней адбудуцца прэзідэнцкія выбары. У нас няма падставаў тут іх пераносіць, няма магчымасці па канстытуцыі перанесці гэтыя выбары. Таму мы правядзем выбары, у бліжэйшы час з датай вызначымся. Гэта будзе дакладна летам. Апошні тэрмін — канец жніўня", — цытуе БЕЛТА словы кіраўніка Беларусі.

Як паведамлялася раней, згодна з заканадаўствам прэзідэнцкія выбары ў Беларусі могуць адбыцца не пазней за 30 жніўня 2020 года. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі