Ярмошына праанансавала змены ў выбарчым заканадаўстве Беларусі

Ярмошына праанансавала змены ў выбарчым заканадаўстве Беларусі

Змены ў выбарчым заканадаўстве Беларусі могуць прыняць або кіраўнік дзяржавы, або парламент. Пра гэта заявіла журналістам старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына, перадае БЕЛТА

"Цалкам магчыма, што будзе. Пэўныя прапановы ёсць", — заінтрыгавала журналістаў Ярмошына.

Чыноўніца сумняецца, што наступныя мясцовыя выбары праз чатыры гады пройдуць па тых жа правілах, што і цяпер. "За гэты перыяд змены ў закон будуць абавязкова ўнесеныя", — заявіла кіраўніца ЦВК.

Наступную выбарчую кампанію яна збіраецца абмеркаваць з кіраўніком дзяржавы ўвосень. Правядзенне наступнай выбарчай кампаніі, па словах Ярмошынай, яшчэ не абмяркоўвалася. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі