Ярмошына: за кожнае месца на выбарах будуць спаборнічаць больш за 4 чалавекі

Ярмошына: за кожнае месца на выбарах будуць спаборнічаць больш за 4 чалавекі

На кожнае з 110 дэпутацкіх месцаў у Палаце прадстаўнікоў будуць прэтэндаваць у сярэднім чатыры чалавекі. Такі прагноз старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына агучыла ў інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1".

Па словах чыноўніцы, пра конкурс можна будзе казаць, калі з'явяцца звесткі пра колькасць зарэгістраваных ініцыятыўных груп. Акрамя таго, невядома, колькі кандыдатаў будуць вылучаныя ад партыяў. "Калі возьмем выбары 2016 года, у нас было на дзень выбараў 484 кандыдаты. Гэта менш, чым у 2000-м, але значна больш, чым было ў 2008-м і 2012 гадах. Таму, думаю, будзе каля 500 кандыдатаў, гэта значыць 4,5 чалавека на месца", — выказала меркаванне старшыня ЦВК.

Ярмошына нагадала, што палітыка беларускіх уладаў скіраваная на тое, каб у Палаце прадстаўнікоў каля 30% займалі дэпутаты, якія працавалі ў папярэднім скліканні парламента. З такімі кандыдатамі ўжо праводзяць гутаркі і высвятляюць, ці жадаюць яны вылучацца і ці будуць іх падтрымліваць, падзялілася падрабязнасцямі старшыня Цэнтрвыбаркама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі