Ярмошына: збор подпісаў — няпросты і нават дастаткова прыніжальны працэс

Ярмошына: збор подпісаў — няпросты і нават дастаткова прыніжальны працэс

"Адна справа — палітычная партыя. Яна можа вылучыць, скажам так, і нават ячэек ніжэйшых не трэба мець. Што датычыць збору подпісаў, дык гэта, вы самі разумееце, няпросты і нават дастаткова прыніжальны працэс", — заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына на прэс-канферэнцыі 14 жніўня.

У чыноўніцы запыталіся, які конкурс, па яе прагнозах, будзе сярод кандыдатаў у дэпутаты парламента. Паводле некаторых звестак, ён можа скласці да 17 чалавек на месца. 

Ярмошына здзівілася такой лічбе. На яе думку, настолькі высокі конкурс можа быць толькі сярод прэтэндэнтаў у кандыдаты. 

"Нібыта, подпісаў і няшмат — тысяча, але іх трэба сабраць", — канстатавала кіраўніца ЦВК.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі