Яшчэ адна смерць на мяжы: знойдзены труп маладога мужчыны
Мяжа Літвы і Беларусі / "Вечерний Гродно"
Труп маладога мужчыны каля трыццаці гадоў выявілі беларускія памежнікі на пляцоўцы заставы “Відзы” Полацкага памежнага атрада, паведамілі ў беларускім ДПК.
Паводле дадзеных установы, цела з азнакамі збіццяў знайшлі ў спальным мяшку на літоўска-беларускай мяжы. Памежнікі выклікалі следча-аператыўную групу для ўсталявання акалічнасцяў і прычын смерці.
Сёлета літоўскія памежнікі пачалі 59 дасудовых расследаванняў па факце нелегальнага правозу людзей праз дзяржаўную мяжу. Усяго за аказанне паслуг у нелегальным пераходзе мяжы было затрымалі 86 чалавек.
Калі параўнаць гэту статыстыку з мінулым годам, колькасць затрыманых перавознікаў павялічылася прыкладна ў 7 разоў, а колькасць перавезеных - больш чым у 10 разоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.