Яшчэ адзін тэлеграм-канал прызнаны экстрэмісцкім

Яшчэ адзін тэлеграм-канал прызнаны экстрэмісцкім

Суд Смаргонскага раёна 7 траўня прызнаў экстрэмісцкім тэлеграм-канал "Смаргонь ЧАТ". Як піша газета "Светлы шлях", гэта адбылося з ініцыятывы пракуратуры Смаргонскага раёна.

Суд прызнаў, што інфармацыя ў гэтым ТГ-канале ўтрымлівае заклікі да незаконнай забастоўкі, несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, гвалтоўных дзеянняў супраць сілавікоў, масавых беспарадкаў, хуліганскіх дзеяннях, супраціву сілавікам. Акрамя таго, у ТГ-канале, як прызнаў суд, размяшчаліся абразы, пагрозы жыццю і здароўю супрацоўнікам сілавых структур.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі