Яшчэ адзін зяць Назарбаева сышоў у адстаўку

Цімур Кулібаеў​ / baq.kz
Цімур Кулібаеў​ / baq.kz

Яшчэ адзін зяць першага прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева пазбавіўся высокапастаўленай пасады. Цімур Кулібаеў, муж сярэдняй дачкі Назарбаева Дынары, пакінуў пасаду старшыні прэзідыума казахстанскай Нацыянальнай палаты прадпрымальнікаў (НВП) "Атамекен".

Прэс-служба НВП "Атамекен" апублікавала ў панядзелак ягоны зварот. Кулібаеў кажа, што гэта было яго рашэнне звольніцца, дзякуе дэлегатам з'езду і членамў прэзідыума за аказаны давер. Ён таксама падкрэслівае, што для яго "было вялікім гонарам і адказнасцю на працягу васьмі гадоў ўзначальваць вышэйшы назіральны орган Нацыянальнай палаты прадпрымальнікаў".

Нагадаем, раней сваёй пасады пазбавіўся Дзімаш Дасанаў. Ён жанаты на малодшай дачцэ Назарбаева Аліе і да крызісу быў генеральным дырэктарам АТ "Казтрансойл". Аб датэрміновым спыненні яго паўнамоцтваў стала вядома 15 студзеня. І ў той жа дзень з пасады старшыні праўлення Нацыянальнай кампаніі QazaqGaz датэрмінова сышоў Кайрат Шарыпбаеў. Як пішуць казахстанскія СМІ, ён жыве ў неафіцыйным шлюбе з Дарыгой Назарбаевай — старэйшай дачкой першага прэзідэнта Казахстана.

Акрамя таго, сёння стала вядома аб адстаўцы Самата Абішава, пляменніка Назарбаева. Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў сваім распараджэннем вызваліў яго ад пасады першага намесніка старшыні Камітэта нацыянальнай бяспекі Рэспублікі. Пра гэта паведаміла прэс-служба Такаева.

Вынікам палітычнага крызісу ў Казахстане сталі не толькі сыход з улады блізкіх да Нурсултана Назарбаева людзей, але нават паступовае знікненне, як заўважылі СМІ, згадак пра яго. У прыватнасці, са сцяны дэпартамента паліцыі пад цытатай Назарбаева знікла яго прозвішча.

Еще один зять Назарбаева ушел в отставку
Раней пад гэтай цытатай было прозвішча Назарбаева / twitter.com/zhapisheva​

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі