Яшчэ сем ТГ-чатаў трапілі ў "экстрэмісцкі спіс"
Беларускія суды прызналі экстрэмісцкімі яшчэ сем тэлеграм-чатаў, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.
Гэта:
"Своя Жабинка",
"Навiны Бярозы",
"Берёза 97%",
"Белоозёрск 97%",
"Бешенковичи вчера сегодня завтра",
"Уручье 97pro",
"Узда, Узденский район".
Як заяўляюць у Генпракуратуры, у гэтых чатах "змяшчаліся заклікі да масавых беспарадкаў і хуліганскіх дзеянняў, прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, інфармацыя абразлівага характару, якая распальвае сацыяльную варожасць".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.