Яўген Грышкавец: з ЖЖ скончана!

Па словах пісьменніка, ён пакідае ЖЖ і блогасферу назаўсёды. Грышкавец падкрэслівае, што рашэнне гэта не эмацыйны парыў, а добра абдуманы ўчынак.

Адгэтуль Грышкавец плануе пісаць “пра рэчаіснасць” на ўласным сайце Odnovremenno.ru. “Мясцовая маленькая мая прастора будзе тэхнічна развівацца, будзе відазмяняцца і будзе зручнейшай для карыстання”, - паведамляецца на новым сайце пісьменніка.

ЖЖ-юзер e-griskovets мае больш за 44 тысячы сяброў. У рэйтынгу папулярнасці LiveJournal блог Грышкаўца знаходзіцца на трэцім месцы, саступаючы толькі Арцемію tema Лебедеву і Рустэму drugoi Адагамаву.

ЖЖ Яўгена Грышкаўца неаднаразова станавіўся пляцоўкай для гарачых дыскусій у каментарыях, бо аўтар блога дазваляў сабе досыць рэзкую крытыку ў адрас папулярных медыйных персанажаў, такіх як спявачка Алена Ваенга або камічны тэатр “Квартэт І”.

Паводле lenta.ru

Фота: www.liveinternet.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі