YouTube абвясціў аб увядзенні новых правілаў манетызацыі кантэнту
Відэасэрвіс YouTube абвясціў аб увядзенні з 17 студзеня новых правілаў манетызацыі кантэнту. Раней каналам, каб атрымліваць даходы ад рэкламы ў рамках партнёрскай праграмы YouTube, дастаткова было мець не менш за 10 тысяч праглядаў, цяпер — 1000 падпісчыкаў і не менш за 4000 праглядаў за апошнія 12 месяцаў. Уладальнікам ўжо існуючых каналаў да 20 лютага прадставілі льготны перыяд, пасля заканчэння якога яны пазбавяцца даходу ад сваіх відэа. Калі ж яны стануць адпавядаць новым патрабаванням, будзе аўтаматычна пададзена заяўка на іх удзел у партнёрскай праграме. Што да ўладальнікаў новых каналаў, дык ім давядзецца падаваць заяўкі самастойна.
Як адзначае сайт meduza.io, змены закрануць значную колькасць каналаў. Аднак 99% з іх у мінулым годзе зарабілі менш за 100 долараў.