YouTube назаўжды выдаліў два нямецкія каналы Russia Today
Студыя навінаў Russia Today / AFP / Getty Images
YouTube без магчымасці аднаўлення выдаліў абодва нямецкія каналы Russia Today, заявіла ў аўторак галоўны рэдактар расійскага дзяржаўнага інфармагенцтва Маргарыта Сіман'ян.
Па дадзеных Сіман'ян, YouTube-канал RT DE займаў чацвёртае месца па ўплывовасці сярод нямецкамоўных СМІ.
Галоўрэд лічыць, што Германія абвясціла Расіі сапраўдную медыйную вайну і дадала, што чакае, калі "родная дзяржава, не адкладваючы, забароніць у Расіі Дойче Вэле і іншыя нямецкія СМІ, а таксама закрые карпункты ARD і ZDF".
Раней Facebook стаў пазначаць акаўнты расійскіх СМІ, якія належаць дзяржаве. Пазнака "Гэта выданне кантралюецца дзяржавай Расія" з'явілася ў пастах РІА Навіны, RT, Ruptly і Sputnik.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.