Юлія Цімашэнка і Віктар Януковіч нават не дапускаюць думкі пра пройгрыш
Напярэдадні "дня цішыні" Януковіч адмаўляе сваю "прарасійскасць", а Цімашэнка сцвярджае, што яе план "А" стане рэальнасцю ўжо праз некалькі тыдняў
Ва Украіне ў пятніцу завяршаецца адведзены законам час для правядзення кандыдатамі ў прэзідэнты сваёй агітацыйнай кампаніі. У суботу, напярэдадні дня, калі пройдзе галасаванне, — дзень цішыні. Як вядома, на пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуе 18 палітыкаў, з якіх толькі дваім прадракаюць выхад у другі тур — лідэр апазіцыі Віктар Януковіч і дзеючы прэм'ер Юлія Цімашэнка.
Як сцвярджаюць сацыёлагі, найменшыя шанцы ўмяшацца ў барацьбу за другі тур мае прэзідэнт Віктар Юшчанка.
Агітацыйная кампанія ўсіх гэтых кандыдатаў будуецца на ўзаемнай крытыцы, якая часам мяжуе з відавочнымі абразамі адно аднаго. Між тым, з гэтай "тройкі" ніхто не пагадзіўся на прамыя дэбаты не толькі з прэтэндэнтамі "другога эшалону", але і паміж сабой.
Віктар Януковіч шмат крытыкуе палітычныя сілы, якія кіравалі краінай пасля "аранжавай" рэвалюцыі, ды нахвальвае палітычную сістэму Расіі.
Януковіч: "Усё, што мы бачылі гэтыя пяць гадоў — гэта быў хаос. Некіруемы. У гэтым хаосе не пераследаваліся эканамічныя інтарэсы або пытанні сацыяльныя. Рашэнне і сацыяльных пытанняў. Пытанне стаяла адно — палітычны інтарэс. І вось у пылу гэтай палітычнай барацьбы ўсё астатняе нівеліравалася.
І вось у Расіі якраз створана сістэма, якая прадугледжвае рост эканомікі, прыярытэтнае размеркаванне ўласнага прыбытку, калі гаворка ідзе аб крэдытах і пазыках, то на якіх умовах — на выгадных умовах, абараняюцца нацыянальныя інтарэсы. Вось паглядзіце гэтую сістэму, паглядзіце на любую краіну, калі яе стварылі і працуе дзяржаўная машына — на гэта накіравана ўся палітыка. На мэту. Мэта — адна. Ва Ўкраіне, на жаль, склалася так у апошнія пяць гадоў, што мэта была іншая — мэта была палітычная барацьба".
У той жа час Януковіч адмаўляе сваю "прарасійскасць" і ўзгадненне з Расіяй сваёй палітыкі падчас знаходжання пры ўладзе ў папярэднія гады.
Януковіч: "Гэта палітычная балбатня, якая не пацвярджаецца справамі. Маімі. Я двойчы быў ва ўрадзе, я быў двойчы ва ўладзе, я не ўзгадняў гэтыя пытанні ні з кім — куды і каго прызначаць, акрамя кааліцыі, якая ў мяне была. Гэта мае палітычныя партнёры, з якімі я ўзгадняў. І сам працэс — выпісаны ва ўкраінскай Канстытуцыі, якім чынам гэта ўсё адбываецца".
Між тым Юлія Цімашэнка, фактычна так сама, як і Віктар Януковіч, абсалютна ўпэўненая ў сваёй перамозе на прэзідэнцкіх выбарах і нават не дапускае думкі пра пройгрыш.
"У мяне няма ніякага плана "Б" на выпадак пройгрышу. У мяне ёсць толькі план "А", які стане рэальнасцю жыцця нашай краіны праз некалькі тыдняў", — заявіла прэм'ер.
Фота — unian.net