Юлія Цімашэнка пагадзілася выехаць на лячэнне ў Нямеччыну

Пра гэта паведамляе ВВС са спасылкай на яе абаронцу Сяргея Уласенку. Таксама, кажа адвакат, кіраўнікі місіі Еўрапарламента Кокс і Квасьнеўскі перадалі прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу прашэнне пра памілаванне Юліі Цімашэнкі.



Да 15 кастрычніка Еўрапарламент чакае высноваў місіі. Ад іх можа залежаць падпісанне Дамовы пра асацыяцыю паміж Украінай і ЕС.



Эксперты згадвалі выезд Цімашэнкі на лячэнне за мяжу як адзін з магчымых варыянтаў выйсця для ўкраінскіх уладаў. Еўрапарламент патрабуе адпусціць асуджаную экс-прэм'ерку, а кіраўніцтва Украіны не хоча апраўдваць асуджаную.



Фота — lenta-ua.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі