Юрысты: Несвядомы "лайк" порнавідэа ў сацсетках — не злачынства!

Юрысты: Несвядомы "лайк" порнавідэа ў сацсетках — не злачынства!

Размяшчэнне ў сябе на старонцы блога, "лайк" і нават негатыўны каментарый пад порнаролікам у сацсетках можа быць распаўсюджваннем парнаграфіі, што падпадае пад крымінальную адказнасць. Так можна зразумець памятку Следчага камітэта. Еўрарадыё разабралася ў нюансах. 

 

Юрысты: Несвядомы "лайк" порнавідэа ў сацсетках — не злачынства!

Распаўсюджваннем парнаграфіі могуць прызнаць наўмыснае тыражаванне і пакараць за гэта, тлумачаць Еўрарадыё ў Следчым камітэце:


"Не заўжды "лайк" азначае тыражаванне, калі, напрыклад, гэты "лайк" не бачаць іншыя. Кожны выпадак індывідуальны і мусіць быць нейкі намер. Вось, прыклад, калі дзяўчына нібыта напісала каментарый. Насамрэч, яна адкаменціла і запосціла ў сябе. Вядома, ваш тэлефон можа ўзяць дзіця і нешта там націснуць выпадкова. Важны намер на распаўсюд ці рэкламу. Любы "лайк" — гэта не крымінальная адказнасць. А наша памятка, каб дзеці і падлеткі не дзяліліся гэтым, бо яны не ўсведамляюць, што гэта крымільнае злачынства".


Разбіраемся разам з адвакатам, што з'яўляецца распаўсюджваннем парнаграфіі, а што не?


Ірына Бурак, адвакат другой юрыдычнай кансультацыі Савецкага раёна Мінска:

"Калі вы размясцілі на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы парнаграфічны ролік альбо праз вашу старонку доступ да дадзенага роліка могуць атрымаць іншыя асобы, вас могуць абвінаваціць у здзяйсненні крымінальнага злачынства. Я маю на ўвазе спасылкі, рэпост матэрыялаў або іншыя дзеянні, здзяйсненне якіх спрыяе прагляду роліка іншымі асобамі. Аднак часта чалавек не ў стане самастойна вызначыць, ці з'яўляюцца матэрыялы парнаграфічнымі.


Заканадаўства ў гэтай частцы змяшчае вельмі расплывістыя фармулёўкі.Таму на стадыі папярэдняга следства праводзіцца экспертыза, якая даручаецца Рэспубліканскай экспертнай камісіі па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, гвалту і жорсткасці. Такое заключэнне экспертаў павінна быць матываваным. Заключэнне з'яўляецца адным з доказаў па справе, але далёка не асноўным.

Таксама мяркую, што судом павінна быць абавязкова дадзеная адзнака, ці мелі да іх доступ трэція асобы, ці мелі іншыя асобы магчымасць прагляду выяваў".


Марыя Волкава, адвакат юрыдычнай кансультацыі Фрунзенскага раёна Мінска:


"Самы важны момант — намер прамы ці ўскосны. Чалавек не ведае, парнаграфічны гэта матэрыял ці не, там вельмі тонкая мяжа. Наконт вірусаў, якія самі посцяць нейкае відэа на старонку. У мяне была справа, калі суддзя рабіў запыт у офіс "Укантакце" ў Санкт-Пецярбургу, калі і адкуль было запошчанае відэа, з якога IP-адраса. І нам адказалі поўнай расшыфроўкай. Так што, пры жаданні гэта можна высветліць, хоць і на стадыі суда, а не следства. Таксама ёсць камп'ютарная экспертыза планшэта, ноўтбука. Падчас яе можна выявіць, што і кім размяшчалася. Але гэта доўгі працэс".


Летась было распачата 278 крымінальных спраў за распаўсюджванне парнаграфіі, сёлета за восем месяцаў ужо 404 крымінальныя справы. За першыя паўгода за распаўсюджванне порна былі асуджаныя 120 чалавек, 20 з іх — да абмежавання волі.

Фота1: pinterest.com

 

Поўны каментар адваката Ірыны Бурак:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі