Юрый Чавусаў: Кандыдаты свой рэйтынг не страцілі, а можа быць, і палепшылі
Палітолаг Юрый Чавусаў у інтэрв'ю БелаПАН пракаментаваў тэледэбаты кандыдатаў у прэзідэнты, якія прайшлі 4 снежня ў жывым тэлеэфіры Першага канала Беларускага тэлебачання. У цэлым у Чавусава засталося "пазітыўнае ўражанне" аб праведзеных дэбатах. "Я б паставіў усім, за выключэннем Уладзіміра Някляева, які сышоў у самым пачатку, ацэнку "добра". Таму што трэба прыняць да ўвагі ангажаванасць саміх "арбітраў", якія вядуць тэледэбаты.
Кандыдаты ў прэзідэнты прымусілі іх гуляць па сваіх правілах. Яны зламалі сцэнарый, які быў для іх падрыхтаваны, і ў выніку не кандыдаты рэагавалі на "падколкі" вядучых, а вядучыя павінны былі рэагаваць на "падколкі" кандыдатаў", — сказаў Чавусаў.
Паводле яго слоў, ён не ведае, наколькі высокі рэйтынг тэледэбатаў. "Але я мяркую, што кандыдаты, якія ў іх выступілі, свой рэйтынг сапраўды не страцілі. Яны вельмі добра глядзеліся на тэлебачанні, падчас прамога эфіру, і сапраўды свой рэйтынг не страцілі, а можа быць, і палепшылі", — лічыць Чавусаў.