Юрый Чыж дае ў судзе паказанні па справе Япрынцава

Юрый Чыж дае ў судзе паказанні па справе Япрынцава

19 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёна ўладальнік групы кампаній "Трайпл" Юрый Чыж дае паказанні па справе свайго былога кампаньёна Уладзіміра Япрынцава і яго сына Казбека. На суд Чыж дастаўлены ў якасці сведкі.

Як раней паведамлялі СМІ, Япрынцава затрымалі ў жніўні 2015 года, у тым ліку на падставе заявы, якую Чыж напісаў на яго ў КДБ. У сакавіку 2016 года КДБ затрымаў і самога Чыжа, якога вінавацяць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

На судзе Чыж распавёў, што быў знаёмы з Япрынцавым яшчэ да таго, як была створаная яго кампанія "Трайпл", яны сустракаліся на трэніроўках, перадае Радыё "Свабода".

У заяве Чыжа, паводле якой затрымоўвалі Япрынцава, гаворыцца, быццам ён узяў 32 мільёны долараў са сродкаў кампаніі. Потым яны з сынам перавялі гэтыя грошы на падкантрольныя Япрынцаву афшорныя кампаніі, але грошы згубілі на біржы, бо нявыгадна ўклалі ў акцыі замежных кампаній.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі