"Баварыя" выйграла ў "Тотэнхема" з фантастычным лікам — 7:2

"Баварыя" выйграла ў "Тотэнхема" з фантастычным лікам — 7:2

1 кастрычніка прайшлі матчы другога тура футбольнай Лігі чэмпіёнаў. 

Мадрыдскае "Атлетыка" выйграла ў гасцях у маскоўскага "Лакаматыва" — 2:0. Італьянскі "Ювентус" разграміў футбалістаў "Баера" — 3:0. Становішча камандаў у групе D: "Ювентус" — 4 ачкі, "Атлетыка" — 4, "Лакаматыў" — 3, "Баер" — 0.

Мадрыдскі "Рэал" згуляў унічыю з бельгійскім "Бруге" — 2: 2. А турэцкі "Галатасарай" ў сябе дома саступіў клубу "Пары Сен-Жэрмен" — 0:1. Становішча камандаў у групе А: "Пары Сен-Жэрмен" — 6, "Бруге" — 2, "Рэал" — 1, "Галатасарай" — 1.

Мюнхенская "Баварыя" выйграла ў лонданскага "Тотэнхэм" з лікам 7:2, хаця спярша саступала 0:1. У Бялградзе мясцовая "Црвена Звезда" святкавала перамогу над грэчаскім "Алімпіякасам" — 3:1. Становішча камандаў у групе В: "Баварыя" — 6, "Црвена Звезда" — 3, "Алімпіякас" — 1, "Тотэнхэм" — 1.

Данецкі "Шахцёр" выйграў у італьянскай "Аталанты" — 2:1. А "Манчэстар Сіці" на сваім полі перамог загрэбскае "Дынама" — 2:0. Становішча камандаў у групе С : "Манчэстар Сіці" — 6, "Дынама" — 3, "Шахцёр" — 3, "Аталанта" — 0.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі