З 1 чэрвеня ў Беларусі павышаецца экспартная пошліна на нафту

З 1 чэрвеня ў Беларусі павышаецца экспартная пошліна на нафту да ўзроўню расійскай. Згодна з пастановай Савета міністраў, стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту павялічыцца з 156,4 долара за тону да 200,6 долара.
Пошліна на газ вырасце з 117,7 да 147,5 долара. Нагадаем, што павышэнне памеру пошліны ажыццяўляецца ў адпаведнасці з міжурадавым пагадненнем аб мерах па ўрэгуляванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў, падпісаным 12 студзеня ў Маскве.

Як паведамлялася раней, пры змяненні Расіяй стаўкі экспартнай пошліны змяняецца і пошліна на нафту, што ўвозіцца ў Беларусь. У 2007 годзе пошліна на нафту сырую, што пастаўляецца ў Беларусь з Расіі, разлічваецца з прымяненнем каэфіцыента 0,293.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі