З 1 кастрычніка ў Беларусі вырастуць кошты на моцны алкаголь

З 1 кастрычніка ў Беларусі вырастуць кошты на моцны алкаголь

28 верасня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №347 "Аб устанаўленні стаўкі акцызаў на асобныя падакцызныя тавары", перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.

Згодна з гэтым указам, з 1 кастрычніка стаўка акцызаў на алкагольную прадукцыю павялічваецца на 59 капеек — да 14,04 рубля за літр бязводнага (стопрацэнтнага) этылавага спірту.

Павелічэнне закране алкагольную прадукцыю з аб'ёмнай доляй этылавага спірту 7% і больш. Выключэнне складуць спірты, віны пладовыя мацаваныя марачныя, палепшанай якасці і спецыяльнай тэхналогіі, віны фруктова-ягадныя натуральныя, віны натуральныя, у тым ліку пеністыя, шампанскія, газаваныя і шыпучыя, сідр, піва і піўны кактэйль, а таксама спіртазмяшчальныя растворы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі