З 25 страхавых кампаній Беларусі — толькі адна стратная

Скандал з “Беларускім народным страхавым пенсійным фондам” грымнуў у сакавіку 2013 года. Па звестках старшыні КДК Аляксандра Якабсона, дзяржаўныя прадпрыемствы (напрыклад, “Беларуськалій”) накіроўвалі ў фонд буйныя сродкі на добраахвотнае страхаванне дадатковай пенсіі. Кампанія размяшчала гэтыя грошы на дэпазітах і жыла з працэнтаў. Пры гэтым сярэдні заробак дырэктара страхавой арганізацыі ў 2012 годзе складаў 30 мільёнаў рублёў. А атрыманыя дывідэнды акцыянераў фонду за год склалі амаль 3 мільярды.



"Тры мільярды! Адкуль гэтыя грошы?! Яны што, калійныя ўгнаенні вырабляюць і прадаюць? Не. І бездапаможны Мінфін!" — абураўся, даведаўшыся пра гэта, Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы ледзь не кінуў на вяртанне дывідэндаў, старшыню КДБ Валерыя Вакульчыка “з кулямётам”. І прыгразіў турмой кіраўніку “Беларуськалія” Валерыю Кірыенку і старшыні канцэрна “Белнафтахім” Ігару Жыліну, калі грошы не будуць вернутыя.



Сітуацыя, быццам бы, вырашылася. Але ў верасні Лукашэнка забараніў фонду называцца “беларускім”. Тады страхаўшчыкі змяніла назву на ААСТ “МЕГА ПОЛІС”. У гадавой статыстыцы, якую днямі апублікавала Міністэрства фінансаў, з 25 беларускіх страхавых кампаній толькі “МЕГА ПОЛІС” паказаў страты — 5 мільярдаў 660 мільёнаў рублёў.



Прыбыткі іншых страхавых кампаній за 2013 год уражваюць. “Стравіта” атрымала 215 мільярдаў чыстага прыбытку, “Белдзяржстрах” — 202 мільярды. На трэцім месцы “Беларуская нацыянальная перастраховачная арганізацыя” — 118 мільярдаў рублёў чыстага прыбытку.



Фота — 08.od.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі