"Белдзяржстрах" перастаў страхаваць "Бэнтлі", "Ферары" і "Ламбаргіні"
Аўтамабіль "Ферары"
"Белдзяржстрах" перастаў прымаць на страхаванне некаторыя маркі аўтамабіляў, піша Blizko.by.
У гэты "чорны спіс" трапілі як дарагія спорткары, так і даволі папулярныя ў Беларусі электрамабілі. У дакуменце пазначана, што на страхаванне "АўтаКАСКА" не будуць прымаць аўтамабілі наступных марак:
LiXiang
Dongfeng E11K
HiPhi
Bentley
Ferrari
Lamborghini
Maserati
Апошнія пяць марак — гэта дарагія прадстаўнічыя аўтамабілі, а таксама спорт- і суперкары. Але першыя дзве маркі — гэта папулярныя ў Беларусі электрамабілі. На сайце па продажы ўжываных машын можна без праблем знайсці некалькі дзясяткаў прапаноў LiXiang розных мадэляў прыблізна па 60 тысяч рублёў.
У "Белдзяржстраху" журналістам сказалі, што рашэнне прынятае часова. А прычыну патлумачылі так: "Вы не зможаце іх адрамантаваць. А калі і зможаце, то без гарантыі. Адсутнічаюць афіцыйныя дылеры па дастаўцы запчастак".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.