З 30 сакавіка Расія цалкам закрывае сухапутную мяжу з Беларуссю
У сувязі з ростам хворых на каранавірус, Расія цалкам закрывае межы з 30 сакавіка. Адпаведны загад падпісаны расійскім урадам 27 сакавіка. Згодна дакументу, чакаецца часовае абмежаванне руху праз аўтамабільныя, чыгуначныя, пешаходныя, рачныя і змешанныя пункты пропуска праз мяжу Расіі, а таксама праз "сухапутны ўчастак расійска-беларускай дзяржаўнай мяжы". Дадзеныя меры не датычацца прадстаўнікоў дыпкорпусу, чыноўнікаў, кіроўцаў, занятых у грузаперавозках, экіпажаў рачных судоў, чыгуначных брыгад міжнароднага кірунку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.