З 5 ліпеня беларусы могуць працаваць у Польшчы без афіцыйнага дазволу

У Польшчы набыла моц пастанова, паводле якой грамадзяне Беларусі, Украіны і Расіі маюць права працаваць да 3 месяцаў на працягу года ва ўсіх галінах сельскай гаспадаркі без афіцыйнага дазволу.
Пра гэта паведаміла міністр працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы Ганна Калата.

Цяпер, каб афіцыйна ўладкавацца, дастаткова мець заяву ад патэнцыйнага працадаўцы, завераную ў адпаведным ведамстве.

Міністр таксама заявіла, што яе ўстанова рыхтуе рэкламную кампанію ва Украіне, каб заахвочваць украінцаў працаваць у Польшчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі