З Акадэміі мастацтваў звальняюць народную артыстку Беларусі Зою Белахвосцік
З Акадэміі мастацтваў звальняюць народную артыстку Беларусі Зою Белахвосцік. Яна выкладала на кафедры майстэрства акцёра тэатральнага факультэта і на 0,5 стаўкі была мастацкім кіраўніком акцёрскага курса. Пры звальненні ніякіх тлумачэнняў не было.
"У тэатральна-мастацкім інстытуце мяне вучылі мець гарачае сэрца і вольныя думкі! — піша Белахвосцік на сваёй старонцы ў Facebook. — І гэтым я дзялілася са студэнтамі. І я іх не кіну!"
Зоя Белахвосцік працавала ў Купалаўскім тэатры, сёлета адтуль сышла з большай часткай трупы.
facebook.com
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.