З Apple спагналі рэкордныя 13 млрд еўра на карысць Ірландыі

З Apple спагналі рэкордныя 13 млрд еўра на карысць Ірландыі

Еўракамісія спагнала з амерыканскай кампаніі Apple рэкордныя 13 млрд еўра на карысць Ірландыі. Гэта кампенсацыя за страты, якія ірландская эканоміка панесла з-за неданалічаных падаткаў. ВВС нагадвае, што антыманапольнае расследаванне працягвалася тры гады. У выніку высветлілася, што Apple атрымала неабгрунтаваныя падатковыя льготы ў Ірландыі і мела перавагу перад сваімі канкурэнтамі.

Па словах еўракамісара па пытаннях канкурэнцыі Маргрэтэ Вестагер, у адпаведнасці з заканадаўствам Еўрасаюза, падатковыя органы асобных краін не маюць права прадастаўляць зніжкі па падатках асобным кампаніям (лічыцца, што гэта незаконная дзяржаўная дапамога). А амерыканская кампанія іх атрымала і скараціла выплаты карпаратыўнага падатку з еўрапейскіх даходаў з 1% у 2003 годзе да 0,005% у 2014-м. "Нам яшчэ трэба будзе нямала папрацаваць над тым, каб пераканацца, што кампаніі канкуруюць на роўных, а не за кошт грамадзян ЕС", — адзначыла Вестагер.

Міністр фінансаў Ірландыі Майкл Нунан заявіў, што яго краіна не згодная з рашэннем Еўракамісіі. Яна можа звярнуцца ў еўрапейскія суды. Apple таксама збіраецца аспрэчыць рашэнне аб спагнанні з яе 13 млрд еўра. Міністэрства фінансаў Злучаных Штатаў заявіла, што рашэнне Еўракамісіі можа "падарваць дух эканамічнага партнёрства ЕС і ЗША".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі