З аўтобуса з Польшчы беларускія мытнікі зноў выцягнулі пітонаў

На гэты раз пітонаў было 15 / t.me/customs_bel/
З аўтобуса "Варшава — Мінск" беларускія мытнікі зноў выцягнулі пітонаў. Папярэдні выпадак здарыўся ў пачатку восені мінулага года. Мытнікі падкрэсліваюць, што летась пітонаў спрабавалі правезці праз мяжу ў тым жа аўтобусе. Цяпер быў іншы кіроўца, які змяніў месца схованкі. Яна была ў нішы, абсталяванай пад халадзільнікам. Схованку знайшлі з дапамогай сканавання.
У васьмі пластыкавых кантэйнерах знаходзіліся 15 пітонаў. Іх перадалі ў Мінскі заапарк. Кіроўцу-паляка чакае суд (распачалі адміністрацыйны працэс). Быў затрыманы і аўтобус.
У 2024-м у рэйсавым аўтобусе з Польшчы ехалі 19 каралеўскіх пітонаў. Кіроўца вёз іх у схованцы пад прыступкамі.




Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.