З барысаўскай раёнкі сышла галоўрэд, якая наракала на праблемы ў горадзе
Галоўная рэдактарка барысаўскай раённай газеты "Адзінства" Кацярына Вараб'ёва звольнілася з пасады.
23 жніўня яна апублікавала ў Інстаграме фота працоўнай кніжкі і падпісала яго: "Больш не галоўрэд "Адзінства". Таксама Вараб'ёва дадала цытату з верша расійскага паэта Яўгена Еўтушэнкі: "Не надо бояться быть честным, но битым, а надо бояться быть лживым и сытым".
Прычыны звальнення яна не патлумачыла.
На пачатку чэрвеня журналістка дала інтэрв'ю праўладнаму блогеру Аляксею Голікаву і наракала на праблемы Барысава. Яна заявіла, што райцэнтрам надаюць мала ўвагі, што ў Барысаве ніяк не пабудуюць новую паліклініку, а дарогі ў горадзе кепскія.
"Наша Ніва" піша, што пасля гэтага інтэрв'ю ў рэдактаркі "Адзінства" пачаліся праблемы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.