З БДУ звальняюць прафесарку, якая падтрымала звольненага "за палітыку" калегу

З БДУ звальняюць прафесарку, якая падтрымала звольненага "за палітыку" калегу

З Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта звальняюць прафесарку кафедры вышэйшай матэматыкі БДУ Наталлю Абрашыну-Жадаеву

У студзені яна апублікавала відэа ў падтрымку звольненага дацэнта Максіма Шундалава.

"Мы жылі тут і будзем жыць. І хочам, каб была змяняльнасць улады, а не перапісванне Канстытуцыі па жаданні "аднаго". Колькі нашых грамадзян бегла з краіны, колькі сёння звальняюць, каб дагадзіць "аднаму". Ці ён не ведае, што звальняюць лекараў і выкладчыкаў і іншых спецыялістаў? Ах так, яго дзеці будуць вучыцца ў элітных школах і ВНУ і лекавацца таксама ў годных лекараў за мяжой або сюды іх прывязуць", — казала выкладчыца.

Наталля Абрашына-Жадаева з'яўляецца сябрай асноўнага складу Каардынацыйнай рады, а таксама была дэлегаткай платформы "Сход".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі