З Беларусі дэпартавалі кубінца, які год правёў на Акрэсціна
З Беларусі на Кубу дэпартавалі кубінца Рабэрта Вальдэса Касануэву, які больш за год правёў на Акрэсціна, паведамляе ініцыятыва dissident.by.
Касануэва пражыў у Беларусі 30 гадоў. У яго тут сям'я і трое дзяцей. Ён свабодна размаўляе па-руску.
Затрымалі яго 11 лістапада 2020-га пасля ўдзелу ў маршы. Больш за год мужчына правёў на Акрэсціна, чакаючы дэпартацыі. На Кубу яго выслалі 10 снежня.
Уверасні 2020-га ён пісаў:
"Сябры, мяне дэпартуюць з краіны. Улады адмовіліся падаўжаць мой від на жыхарства праз маю палітычную пазіцыю. Я аддаў гэтай краіне амаль 30 гадоў, шмат працаваў. У мяне тут застаюцца трое дзяцей: Клаўдыя, Крысціян і Альберта (непаўнагадовы).
Я зрабіў тут усё, што мог, вельмі спадзяюся і мару ў хуткім часе ўбачыць Беларусь з чыстым небам над галавой без Лукашэнкі. Ні пра што не шкадую адносна маёй пазіцыі, і калі спатрэбілася б рабіць гэта яшчэ раз, то рабіў бы яшчэ больш".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.