З Беларусі на Браншчыну спрабавалі вывезці 20 тон кантрабанднага металу

Дваццаць тон металу спрабавалі вывезці з Беларусі кантрабандысты на двух аўтамабілях “КамАЗ”. Іх спыніў у Новазыбкаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі памежны нарад.  Кантрабандысты здолелі ад’ехаць ад беларускай мяжы толькі 500 метраў. Аўтамабілі, груз і кіроўцаў расіяне перадалі сваім беларускім калегам. 

Адзначым, што з канца жніўня расіяне ўжо чацвёрты раз спынілі кантрабандны метал з Беларусі. Раней іх здыбычай сталі 40 тон металалому.

http://www.news.nashbryansk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі