З Беларусі сыходзіць папулярны бегавы трэкер
Бег
Мабільная праграма для бегу adidas Running больш не будзе працаваць у Беларусі. Карыстальнікі з нашай краіны атрымалі масавую рассылку пра гэта, піша "Точка".
У лісце ўказваецца, што adidas Running стане недасяжным з 15 студзеня 2025 года. Уліковыя запісы грамадзянаў Беларусі разам з усёй інфармацыяй пра актыўнасць і заняткі спортам будуць выдаленыя.
У карыстальнікаў ёсць час на экспарт сваіх дадзеных з праграмы — да названай даты.
З Расіі adidas Running сышла 31 сакавіка 2024 года. Расійскія СМІ звязвалі гэтае рашэнне з поўнамаштабным уварваннем ва Украіну ў лютым 2022 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.