З чацвярга ў Беларусі пачнецца сапраўдная спёка
У бліжэйшыя суткі, 23 чэрвеня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю, пераважна без ападкаў. Вецер будзе няўстойлівым, стабым.
Тэмпература паветра ўначы складзе 11-17 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе 24-29 градусаў цяпла, на поўдні — да +30 градусаў.
Сіноптыкі таксама адзначаюць, што ў нашай краіне пачынаецца сапраўдная летняя спёка, якая прыйдзе замест нестабільнага надвор’я з дажджамі і навальніцамі, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.