З галалёдам у Мінску змагаюцца машыны і 700 рабочых

З галалёдам у Мінску змагаюцца машыны і 700 рабочых

Сёння ў Мінску надзвычай слізка: дождж і нізкая тэмпература прывялі да галалёду на ходніках і праезнай частцы вуліц. 

У каментары "Мінск-Навінам" намеснік гендырэктара "Гаррамаўтадара Мінгарвыканкама" Уладзімір Латушкін заявіў, што яшчэ з 23 снежня ачысткай вуліц займаецца ў сярэднім 700 машын. Сёння работы па ачыстцы вуліц ад лёду ідуць ва ўсіх раёнах. 

Акрамя тэхнікі барацьбой з галалёдам і галалёдзіцай на мінскіх вуліцах займаюцца каля 700 рабочых: яны пасыпаюць дарогі рэагентамі.

Паведамляецца, што 25 тон загадзя назапашаных рэагентаў камунальнік пакуль выкарысталі толькі 7-9 тон. Дарэчы, перад выходнымі ўсе склады на тэрыторыі сталіцы былі запоўненыя на 90%. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі