З Гродзенскага ўніверсітэта звольнілі яшчэ адну вядомую выкладчыцу
Альбіна Семянчук — кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры беларускай культуры. 23 сакавіка стала вядома, што адміністрацыя не працягнула кантракт з ёй, перадае тэлеканал, прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім.
Альбіна Семянчук працуе ва ўніверсітэце з 1996 года — пасля заканчэння аспірантуры ў Акадэміі навук. Яна займалася вывучэннем гістарычнай думкі ў ВКЛ, беларуска-літоўскіх летапісаў і польскіх хронік.
Гэта не першае палітычнае звальненне ў Гродзенскім універсітэце. Раней там былі звольненыя прафесар Аляксандр Мурашоў, які ў жніўні 2020-га напісаў адкрыты ліст Аляксандру Лукашэнку, старшы выкладчык кафедры агульнай фізікі Валянцін Аскірка, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Марына Салтыкова-Валковіч ды іншыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.