З ініцыятывы пракуратуры заблакавалі доступ да сайта "Брестской газеты"
У Беларусі заблакавалі доступ да сайта недзяржаўнай "Брестской газеты". Адпаведную пастанову вынес пракурор Брэсцкай вобласці, які спасылаецца на "шматлікія парушэнні" інтэрнэт-рэсурсам Закона аб СМІ. Сцвярджаецца, што на сайце "размяшчалася інфармацыйная прадукцыя, якую суд раней прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі, а таксама гіперспасылкі на рэсурсы, якія яе распаўсюджвалі". Таксама пракурор знайшоў там "радыкальныя паведамленні", якія "распальвалі варажнечу па палітычных і ідэалагічных матывах".
З пачатку 2021 года выданне спыніла выхад папяровай версіі — друкарня адмовілася яе друкаваць. Аднак працягваў абнаўляцца сайт і сацсеткі. У канцы лістапада стала вядома, што ў Беларусі інфармацыйную прадукцыю сайта "Брестской газеты" прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.