З ізалятара на Акрэсціна выйшла журналістка TUT.by Любоў Каспяровіч

Любоў Каспяровіч выйшла з ізалятара на Акрэсціна / t.me/kpbel
Любоў Каспяровіч выйшла з ізалятара на Акрэсціна / t.me/kpbel

З ізалятара на Акрэсціна пасля 15 сутак арышту выйшла журналістка TUT.by Любоў Каспяровіч. Родныя і сябры сустрэлі яе з кветкамі і кавай.

Каспяровіч была затрыманая каля Дома правасуддзя ў Мінску, куды прыйшла асвятляць "Справу студэнтаў". У той дзень падтрымаць абвінавачаных прыйшлі каля 200 чалавек. Большасці з іх не знайшлося месца ў зале, і яны засталіся перад уваходам у будынак.

Праз нейкі час там з'явіліся міліцыянты. Яны заклікалі прысутных разысціся. А потым пачаліся затрыманні. Адной з тых, хто трапіў у рукі сілавікоў, апынулася журналістка TUT.by.

На судзе яна распавяла, што яе затрымалі, калі яна ўжо ішла ад Дома правасудзьдзя да метро. Аднак суддзя Сяргей Кацар палічыў, што журналістка брала ўдзел у недазволеных мерапрыемстве. Па артыкуле 24.23 КаАП яна была пакараная 15-ю суткамі арышту.

За час, пакуль Любоў Каспяровіч правяла ў ізалятары, сілавікі фактычна знішчылі партал TUT.by, на якім яна працуе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі