З карцара выйшаў палітвязень Уладзімір Гундар, ён галадаў усе 10 сутак

Уладзімір Гундар / sb.by
Уладзімір Гундар / sb.by

З карцара выйшаў палітвязень Уладзімір Гундар. Усе 10 сутак ён галадаў — пратэставаў супраць "несправядлівага пакарання". Пра гэта racyja.com паведаміла яго жонка Алена Гундар. "10 сутак адбыў, адгаладаў, а зараз, дзякуй Богу, з учорашняга вечара ён пачаў паціху есці", — кажа яна.

Гундар мае яшчэ 8 не адседжаных сутак, і яго ў любы момант могуць зноў адправіць у карцар.

Уладзімір Гундар праходзіць па "справе Аўтуховіча". Суд праходзіць з 18 траўня ў будынку гродзенскай турмы №1. Яго вінавацяць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, сярод якіх — "удзел у злачыннай арганізацыі", "захоп альбо ўтрыманне дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам", "замах на злачынства".

Гундар — інвалід (у яго ампутаваная нага). У траўні 2021-га ён ужо быў асуджаны на тры гады калоніі агульнага рэжыму за "гвалт альбо пагрозу ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі" (так кваліфікавалі яго дзеянні падчас затрымання). Уладзімір Гундар прызнаны палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі