З КНР прыляцеў яшчэ адзін самалёт з гуманітарным грузам

З КНР прыляцеў яшчэ адзін самалёт з гуманітарным грузам

З КНР у нашу краіну прыляцеў яшчэ адзін самалёт з гуманітарным грузам. Яго арганізавала беларуская амбасада ў Пекіне. Дапамогу прадаставілі правінцыі (Ганьсу, Хэнань, Хубэй, Хунань, Шаньдун, Гуандун, Цзянсу) і гарады (Чунцын, Цяньцзынь, Шанхай), з якімі беларусы наладзілі брацкія адносіны. Атрымалася каля 30 тон грузу — экспрэс-тэсты на каранавірус, медыцынскія маскі, рэспіратары, пульсаксіметры, інфрачырвоныя тэрмометры, медыцынскія абарончыя касцюмы і акуляры, аднаразовыя медыцынскія пальчаткі, паведамляе БЕЛТА.

Прэс-служба Мінабароны Беларусі паведамляе ў Telegram, што ваенна-транспартны самалёт Іл-76 МД з гуманітарным грузам прызямліўся на аэрадром у Мачулішчах. Палёт заняў 13,5 тысячы кіламетраў і 19 гадзін. Дазапраўка адбывалася ў расійскім горадзе Навасібірск.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі