З ліку "дармаедаў" выкрасляць бацькоў дзяцей да 10 гадоў

З ліку "дармаедаў" выкрасляць бацькоў дзяцей да 10 гадоў

У дэкрэт №3 Аляксандра Лукашэнкі (вядомы таксама як "дэкрэт аб дармаедах") мяркуецца ўнесці змены і дапаўненні. Пра гэта інфармагенцтву БЕЛТА паведаміў міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка.

У прыватнасці, будуць падкарэктаваныя некаторыя палажэнні дэкрэта для іх адназначнага разумення. Акрамя таго, цяпер дармаедамі не будуць лічыць бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей да 10-гадовага ўзросту (раней называлася мяжа ў 7 гадоў) або старэйшыя за гэты ўзрост, пакуль не закончаць навучанне ў пачатковай школе. Акрамя таго, мясцовым Саветам плануецца даць права вызваляць грамадзян ад выплаты адпаведнага збору ў сувязі з цяжкоай жыццёвай сітуацыяй.

Таксама Налівайка вярнуў увагу на тое, што ў Расіі з'явіліся фірмы, якія прапануюць за грошы даведку, быццам чалавек знаходзіўся на тэрыторыі Расіі і выплочваў там падаткі. Міністр заявіў, што ўсе падобныя даведкі будуць правярацца праз Федэральную падатковую службу Расіі.

Фота: all-pix.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі