З ліпеня Беларусь святкуе Дзень незалежнасці

З ліпеня Беларусь святкуе Дзень незалежнасці

З ліпеня Беларусь на дзяржаўным узроўні святкуе Дзень незалежнасці. У гэты дзень 74 гады таму Мінск быў вызвалены Чырвонай Арміяй ад нямецкіх войскаў. Менавіта гэтую дату — 3 ліпеня — Аляксандр Лукашэнка вынес на рэферэндум 1996 года з прапановай зрабіць гэты дзень галоўным дзяржаўным святам.

Да таго: з 1991 па 1996 год — Дзень незалежнасці Беларусі адзначаўся 27 ліпеня, калі ў 1990 годзе была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце. Гэта быў значны крок да незалежнасці, абвешчанай праз год, у жніўні 1991 года. А 3 ліпеня ў Мінску адзначаўся Дзень горада.

Таксама беларускімі дэмакратычнымі сіламі традыцыйна святкуецца Дзень Волі — 25 сакавіка. У гэты дзень у 1918 годзе ў Мінску была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка, якая лічыцца першым самастойным дзяржаўным утварэннем беларусаў.

3 ліпеня па ўсёй краіне традыцыйна праходзяць святочныя мерапрыемствы, парады і народныя гулянні. У Мінску праходзіць парад войскаў мінскага гарнізона і свята "Мой родны кут".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі