З мінскіх вуліцаў прыбяруць частку сметніц — каб было чысцей

З мінскіх вуліцаў прыбяруць частку сметніц — каб было чысцей

На мінскіх вуліцах плануюць скараціць колькасць сметніцаў. Пра гэта на пасяджэнні працоўнай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання гарадскіх тэрыторый паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч, паведамляе агенцтва "Мінск-навіны".

Чыноўнік заявіў, што на некаторых участках сметніцаў празмерна шмат. А ёсць і такія месцы, дзе сметніцы парушаюць эстэтыку, бо побач стаяць розныя паводле дызайну скрыні.

Яшчэ адзін аргумент супраць сметніцаў, на думку чыноўніка, такі: падчас і пасля масавых мерапрыемстваў вакол іх утвараюцца сапраўдныя звалкі.

Першы намеснік кіраўніка Цэнтральнага раёна Вадзім Перадня распавёў, што ў якасці эксперыменту на ўчастку праспекта Пераможцаў ад вуліцы Нямігі да вуліцы Мельнікайтэ колькасць сметніцаў зменшылі. Гэта, па яго словах, дало станоўчы эфект — на праспекце стала чыста.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі