З МЗС звольніўся сын Уладзіміра Макея

З МЗС звольніўся сын Уладзіміра Макея

З МЗС Беларусі звольніўся сын міністра замежных спраў Уладзіміра Макея. Пра гэта паведамляюць TUT.by і nn.by са спасылкай на свае крыніцы. У апошнія гады Віталь Макей працаваў у цэнтральным апараце знешнепалітычнага ведамства, быў старшым дарадцам "упраўлення ўстойлівага развіцця галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі".

"Я ўстрымаюся ад адказу. Спадзяюся на ваша разуменне", — так Віталь Макей адказаў на просьбу nn.by аб каментары адстаўкі. У МЗС яго называюць вялікім прафесіяналам. Раней ён быў першым сакратаром пасольства Беларусі ў Аўстрыі, працаваў дарадцам па эканамічных і экалагічных пытаннях у прадстаўніцтве Беларусі пры ААН.

Як стала вядома, з МЗС сышла і намесніца начальніка службы дзяржаўнага пратакола, начальнік аддзелу візітаў Таццяна Федаровіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі